1R Commerce

Простая формула поспеху вашага інтэрнэт-бізнэсу


Самая папулярная платформа і прыкладныя рашэнні для аўтаматызацыі дзейнасці арганізацый і прыватных асоб.

1R Commerce

Spree Commerce

Прапануе поўны набор функцыяналу інтэрнэт-крамы і пабудаваны на базе агульнапрынятых стандартаў.

Перавагі



Spree Commerce

Spree Commerce

Spree Commerce ёсць адным з найбуйнейшых у свеце праектаў з адкрытым зыходным кодам. Гэта адна з самых надзейных платформаў, якая можа быць выкарыстаная ў электроннай камерцыі. Модульнасць дазваляе лёгка наладжваць, дапаўняць ці замяняць функцыянал для пабудовы крамы вашай мары.

Ruby on Rails

Ruby on Rails

Ruby on Rails - гэта аснова, з дапамогай якой можна хутка рэалізаваць складаны праект з індывідуальнай функцыянальнасцю. Перавагі для замоўцаў і канчатковых карыстальнікаў - гэта якасць і зручнасць прадукту, скарачэнне тэрмінаў і кошту распрацоўкі, лёгкае ўнясенне зменаў і пашырэнне функцыянальнасці.

1C

1C платформа

1С - гэта не даніна тэхналогіям або модзе, гэта незаменны дапаможнік у вядзенні ўліку ў арганізацыях любых памераў, сфер і відаў дзейнасці. Дзякуючы адзінай платформе, дасягаецца высокая стандартызацыя распрацоўкі, поўная маштабаванасць праектаў і забеспячэнне хуткага ўкаранення ва ўсіх прыкладных рашэннях.



Апісанне



Агульнасусветныя тэндэнцыі кажуць пра тое, што больш за 70% гандлёвых здзелак, так ці інакш адбываюцца з выкарыстаннем Інтэрнэт. Мы вырашылі не адставаць і прапанаваць хуткае, надзейнае і зручнае рашэнне на базе Spree Commerce і 1С. Spree ў нашым выпадку з'яўляецца web вітрынай, 1С платформа захоўвае дадзеныя. Кожная з частак прапанаванага рашэння мае свае перавагі, разам яны даюць срэбную кулю, якую шукае шмат хто, але знаходзяць далёка не ўсё.

Без сумневу да пераваг рашэння можна аднесці: стабільнасць платформы 1С, хуткасць, падтрымка і зручнасць распрацоўкі з выкарыстаннем Ruby on Rails, вялікая колькасць гатовых рашэнняў у базавай версіі Spree Commerce.



1R Commerce screenshots

Нашы напрацоўкі


Менавіта паўнавартасная інтэграцыя, а не палавіністыя рашэнні, якіх шмат мае рынак. Пачынаючы з этапа напаўнення таварнага каталога дадзенымі з 1С і канчаючы абменам інфармацыяй паміж інтэрнэт-крамай у рэжыме рэальнага часу. Пагадзіцеся, гэта лепш чым пастаянны абмен файламі для абнаўлення інфармацыі, як на баку інтэрнэт-крамы, так і на баку 1С.


Мы рэалізавалі дадатковы функцыянал, які пашырае магчымасці базавай версіі Spree, гэта: кіраванне статычнымі старонкамі, пашырэнне функцыяналу роляў карыстальнікаў і адпаведна ўзроўняў доступу да панэлі кіравання крамы, кіраванне наборам брэндаў крамы, праца з відэааглядамі тавараў, банэрная сістэма для акцый.


Spree зручны прадукт, але дасканаласць не мае мяжы. Мы пашырылі выкарыстанне AJAX, што дазваляе абыйсціся без лішняй поўнай перазагрузкі старонак. Гэта ў першую чаргу кранула: пастаронкавы вывад, маніпуляцыі з таблічнымі элементамі на баку панэлі кіравання інтэрнэт-крамы, у тым ліку drag & drop.


У наш час гэта абавязковае патрабаванне, вельмі вялікая аўдыторыя карыстальнікаў выкарыстоўвае мабільныя прылады, губляць іх, значыць губляць грошы, гэта відавочна не ўваходзіць у мэты любога прадпрымальніка. Адаптыўны дызайн на базе аднаго з самых папулярных фрэймаркаў Bootstrap, будзе аднолькава добра выглядаць як на вялікіх, так і на малых экранах мабільных прылад.


Адказы і Пытанні


Ці мае ваш рушок інтэрнэт-крамы такі функцыянал...?
Хутчэй за ўсё мае. Калі не, то распрацуем яго адмыслова для вас.

Што да SEO-прасоўвання?
Хутчэй за ўсё ёсць. Калі не, то напішам яго адмыслова для вас. JetRuby Agency не аказвае паслуг па SEO-прасоўванні, але мы выдатна разуменнем ўсе патрабаванні да рушка інтэрнэт-крамы, якія ўзнікаюць пры прасоўванні. І базавая версія рушка мае ўсё неабходнае: семантычны html-код старонак, аўтаматычная і ручная генерацыя загалоўка і метатега, генерацыя sitemap.xml, тэгі мікраразметкі, размяшчэнне дадатковых SEO-тэкстаў і гэтак далей.

Ці дастатковы вы маеце вопыт і магчымасці для рэалізацыі буйных праектаў?
Так, мы маем дастатковы вопыт у распрацоўцы і аптымізацыі праектаў з вялікай колькасцю тавараў і высокай наведвальнасцю. Гнуткая архітэктура Spree дазваляе адаптавацца пад любыя асаблівасці вашага асартыменту тавараў. Акрамя таго, мы ведаем як забяспечыць максімальна хуткую генерацыю старонак з вялікай колькасцю рознага кантэнту і мы ўмеем сапраўды аптымізаваць загрузку старонак.

Якія вашы перавагі ў параўнанні з Magento, OpenCart, PrestaShop, Bitrix і іншымі вядомымі рушкамі?
Асноўнае адрозненне ў тым, што мы прапануем не прадукт. Мы прапануем комплексную паслугу - стварэнне гатовага рашэння (інтэрнэт-крамы). Мы каманда вопытных распрацоўшчыкаў са сваімі напрацоўкамі. Гэта значыць што ў нас значна больш магчымасцяў у кастамізацыі функцый, якія ўжо існуюць, і рэалізацыі новых, чым у распрацоўшчыкаў, якія абмежаваныя рамкамі гатовага рушка. Інакш кажучы, мы можам зрабіць сайт менавіта такі, які трэба вам, а не такі, які дазваляе зрабіць функцыянал скрынкавага рашэння. Акрамя таго, пры неабходнасці мы можам аптымізаваць і перапісваць кожны радок кода або любы запыт да базы, дамагаючыся такім чынам найлепшай прадукцыйнасці інтэрнэт-крамы. І самае галоўнае, калі раптам нешта зламаецца, мы не скажам "Выбачайце, але гэта праблема рушка і мы не ведаем як яе выправіць". Мы нясем поўную адказнасць за працаздольнасць створаных намі інтэрнэт-крам.

Якія гарантыі вы даеце?
Мы гарантуем тэхнічную працаздольнасць інтэрнэт-крамы на ўвесь тэрмін яго жыцця. Гэта значыць, што мы бясплатна выпраўляем усе праблемы, якія ўзніклі на баку інтэрнэт-крамы па нашай віне, без абмежавання па тэрмінах.

Я хачу абнавіць краму, якая ўжо існуе, ці можаце вы перанесці базу тавараў са старога сайта?
Так, можам. Мы маем вопыт міграцыі каталога тавараў з мноства састарэлых і актуальных CMS.

Які кошт падтрымкі інтэрнэт-крамы?
Базавая падтрымка бясплатная. У яе ўваходзіць кантроль за інтэрнэт-крамай, выпраўленне тэхнічных няспраўнасцяў і кансультацыі па працы з інтэрнэт-крамай. Дадатковыя выдаткі паўстануць толькі з распрацоўцы новага функцыяналу.

Які кошт распрацоўкі новага функцыяналу?
Кошт распрацоўкі новага функцыяналу ацэньваем зыходзячы з неабходных часавых выдаткаў па стаўцы $49 за гадзіну. Калі неабходны вам функцыянал апынецца карысным для нашых будучых кліентаў і мы зможам ўключыць яго ў базавую версію рухавічка, тады распрацоўка гэтага функцыяналу для вас будзе каштаваць значна танней.

Колькі часу трэба на распрацоўку базавай версіі інтэрнэт-крамы?
Распрацоўка базавай версіі інтэрнэт-крамы зойме 40 гадзін працоўнага часу, без ўлік дадатковага функцыяналу і персанальнага дызайну.

Што трэба для запуску праекта?
Звяжыцеся з намі любым зручным для вас спосабам. Пасля гэтага мы задамо ўсе неабходныя пытанні, абмяркуем з вамі ўсе дэталі праекта, падрыхтуем план і каштарыс праекта.




Адправіць паведамленне


Прымацаваць...

Створана ў JetRuby Agency